viasna on patreon

У перадвыбарнай гонцы засталося 10 актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

2019 2019-10-18T16:53:47+0300 2019-10-18T16:55:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket-eurabelarus-2019-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце «Еўрапейскай Беларусі» з'явілася інфармацыя аб зарэгістраваных вылучэнцаў ад арганізацыі, а таксама пра тых, для каго перадвыбарчая кампанія скончылася.

Першым атрымаў пасведчанне кандыдата ў дэпутаты актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Арсень Чыгір, які вылучаўся па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79.

Выбарчая камісія Светлагорскай акругі №46 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Савіча.

Выбарчая камісія Брэсцкай-Заходняй акругі №1 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Паліну Шарэнда-Панасюк, якая адзначылася яркай кампаніяй па зборы подпісаў за сваю кандыдатуру.

Пікет па зборы подпсіаў за вылучэнне ў кандыдаты Паліны Шарэнда-Панасюк
Пікет па зборы подпсіаў за вылучэнне ў кандыдаты Паліны Шарэнда-Панасюк

Выбарчая камісія Слонімскай акругі №58 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Віктара Марчыка.

Дзмітрый Казлоў (youtube-блогер "Шэры кот") паспяхова зарэгістраваны кандыдатам па Аршанскай выбарчай акрузе №25. 

У Мазыры «Еўрапейскую Беларусь» будзе прадстаўляць Міхаіла Бандарэнка.

Што тычыцца Мінска, то тут зарэгістраваныя чатыры прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі».

Па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 зарэгістравалі Аксану Юшкевіч. Апазіцыянер Павел Юхневіч зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў Пушкінскім выбарчай акрузе №103. Выбарчая камісія Заходняй выбарчай акругі №102 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Валерыя Бычкоўскага. Па Уручскай выбарчай акрузе №109 «Еўрапейскую Беларусь» будзе прадстаўляць рэжысёр Вольга Нікалайчык.

Пікет
Пікет "Еўрапейскай Беларусі" 8 верасня. Фота: БНК

У той жа час адмовілі ў рэгістрацыі вылучэнцам Андрэю Маркаву ў Маладзечне, Андрэю Войнічу, Максіму Вінярскаму, Васілю Жораву ў Мінску. Не быць кандыдатам ў гэты раз і журналістцы Ірыне Халіп, якая вылучалася па Партызанскай выбарчай акрузе №110.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства