viasna on patreon

МЗС Беларусі не акрэдытавала Віктара Парфёненку 11-ы раз

2019 2019-10-17T08:42:29+0300 2019-10-17T08:42:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfenenka-2-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Парфененка. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Віктар Парфененка. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

"Гарадзенскай вясне" стала вядома, што журналіст-фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Віктар Парфёненка атрымаў чарговую адмову ў акрэдытацыі. Парфёненка цягам многіх гадоў імкнецца атрымаць акрэдытацыю як журналіст Беларускага Радыё Рацыя.

У чарговай адмове МЗС Беларусі дадзены наступны адказ: 

"У сувязі са зваротам аб часовай акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь Парфёненкі Віктара Васільевіча ў якасці карэспандэнта ТАА «Беларускі інфармацыйны цэнтр/Беларускае радыё Рацыя» інфармуем, што камісія Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь па разглядзе пытанняў акрэдытацыі журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі пастанавіла адмовіць у акрэдытацыі на падставе падпункта 15.4 пункта 15 Палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2008 г. № 2015 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі».

Атрымліваецца, што журналісты-фрылансеры апынуліся ў замкнутым коле і па надуманых прычынах не маюць шанцаў акрэдытавацца ў Рэспубліцы Беларусь. Праваабаронцы адзначаюць парушэнне канстытуцыйных правоў і дыскрымінацыю грамадзян па прафесійнай прыкмеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства