viasna on patreon

Чаму суды перасталі публікаваць рашэнні па выбарах?

2019 2019-10-11T12:21:38+0300 2019-10-11T12:28:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vyarhouny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аналітыкі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звярнулі ўвагу, што абласныя суды перасталі публікаваць рашэнні, прынятыя імі ў ходзе разгляду паступілі падчас выбарчай кампаніі скаргаў. 

minsknews.by

На інтэрнэт-партале судоў агульнай юрысдыкцыі сказана, што ў мэтах павышэння адкрытасці выбарчай кампаніі, даступнасці для грамадскасці вынікаў разгляду судамі скаргаў у ходзе выбараў у адпаведным раздзеле будуць размяшчацца тэксты судовых пастаноў судоў. Але што мы маем на практыцы?

Працягвае публікаваць судовыя рашэнні па дадзенай катэгорыі спраў толькі Мінскі гарадскі суд і Віцебскі абласны суд. А пяць абласных судоў ігнаруюць гэта. Апошні раз такія рашэнні былі размешчаны на інтэрнэт-партале судоў больш за месяц таму:

Аналітык кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка накіраваў адпаведны зварот у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Як ён адзначае, неразмяшчэнне тэкстаў судовых пастаноў судоў, прынятых імі ў ходзе разгляду паступіўшых падчас выбарчай кампаніі скаргаў, зніжае празрыстасць выбарчага працэсу.

Варта адзначыць, што іншымі шляхамі даведацца інфармацыю практычна немагчыма, таму што выбарчыя камісіі адмаўляюць назіральнікам у азнаямленні з дакументамі, якія адлюстроўваюць выбарчы працэс у Беларусі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства