Назіральніцы з Верхнядзвінска адмовілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў выбаршчыкаў

2019 2019-10-10T16:18:39+0300 2019-10-10T16:18:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mapvybor-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 кастрычніка ў Полацку прайшло чарговае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Полацкай-Сельскай выбарчай акругі №28, у якую назіральніца Валянціна Болбат накіравала заяву з просьбай прысутнічаць пры праверцы подпісаў выбаршчыкаў. У сваёй заяве назіральніца спасылалася на арт. 13 Выбарчага кодэкса, які прадугледжвае галоснасць пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Паколькі па 28 акрузе подпісы збіраліся толькі за старшыню Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука, і іх колькасць склала амаль 12 тысяч, Валянціна Болбат не стала чакаць пісьмовага адказу на сваю заяву, а наўпрост патэлефанавала ў камісію, каб даведавацца пра вынік яе разгляду.

У адказ назіральніца пачула, што яе заява не разглядалася, аднак адказ будзе накіраваны ёй поштай. Тады Валянціна Болбат запыталася, чаму так адбылося, і адзначыла, калі чакаць пісьмовы адказ поштай, дык і праверка подпісаў скончыцца. Кіраўніцтва камісіі адказала, што заканадаўствам не прадугледжаны ўдзел назіральнікаў у праверцы сабраных подпісаў.

“У мінулы раз такіх праблемаў не ўзнікала. Чаго забаяліся зараз? Разумею, калі б правяралі подпісы не толькі за іх начальніка. А тут – ніякіх падставаў для хвалявання няма”, - кажа Валянціна Болбат.

Яна таксама паспрабавала даведацца нумар тэлефона кіраўніцы ініцыятыўнай групы Мікалая Шаўчука, каб запытацца ў яе пра праблемы падчас сбору подпісаў. Але дабіцца нейкай інфармацыі ў камісіі назіральніца так і не змагла.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства