viasna on patreon

Барысаў: Як змяніліся ўчастковыя камісіі ў параўнанні з выбарамі-2016? Дакумент

2019 2019-10-09T12:33:21+0300 2019-10-09T12:55:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich_7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч прааналізаваў пяць выпадковых складаў участковых выбарчых камісій на тэрыторыі Барысаўскай гарадской акругі №62. Для аналізу ён узяў УВК, размешчанных на тэрыторыі школ. Назіральнік параўнаў сёлеташні склад УВК са складам УВК на папярэдняй парламенцкай кампаніі-2016 года. Таксама Алег Мацкевіч прааналізаваў склад УВК па працоўнай (вытворчай) прыкмеце.

Алег Мацкевіч.
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч

Вось асноўныя высновы па складу УВК у параўнанні з выбарамі-2016 года:

  • ДУА “Сярэдняя школа №2” г. Барысава: склад гэтай самай УВК аднавіўся на 53.85% (з 13 чалавек – 7 новых і 6 старых сябраў);
  • ДУА “Сярэдняя школа №18” г. Барысава: склад гэтай самай камісіі аднавіўся на 25% (з 12 чалавек – 3 новых і 9 старых сябраў);
  • ДУА “Гімназія №3” г. Барысава: склад УВК аднавіўся на 20% (з 10 чалавек – 2 новых і 8 старых сябраў);
  • ДУА “Сярэдняя школа №3” г. Барысава: склад камісіі аднавіўся на 46.67% (з 15 чалавек – 7 новых і 8 старых сябраў);
  • ДУА “Сярэдняя школа №11" г. Барысава: склад камісіі аднавіўся на 25% (з 12 чалавек – 3 новых і 9 старых сябраў).

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Барысаў: Як змяніліся ўчастковыя камісіі ў параўнанні з выбарамі-2016?

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства