Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучана 703 чалавекі

2019 2019-10-09T11:16:38+0300 2019-10-09T11:34:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cvk-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, колькі вылучана кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Усяго вылучана кандыдатаў 703. Дакументы не былі прынятыя ад 121 вылучэнца.

З іх больш за ўсё вылучана ад палітычных партый — 389, што складае 55,3%. Працоўнымі калектывамі — 42. Шляхам збору подпісаў вылучана 152 кандыдата. Таксама вылучана шляхам подпісаў і працоўнымі калектывамі — 85 вылучэнцаў. А шляхам подпісаў і палітычных партый — 34. Адзін чалавек вылучаны адразу трыма суб'ектамі: грамадзянамі шляхам зборам подпісаў, ад палітычных партый, працоўных калектываў.

З вылучаных кандыдатаў працэнт жанчын складае толькі 25%. 34 дзейных дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выказалі жаданне балатавацца яшчэ раз на гэтых выбарах. Прэтэндуе на кандыдацтва 51 чалавек ва ўзросце да 30 гадоў (7,3% ад агульнай колькасці).

 «Праваабаронцы за свабодныя выбары»


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства