viasna on patreon

Гарадзенскім назіральнікам адмовілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў

2019 2019-10-09T10:55:29+0300 2019-10-09T11:01:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonau_grodna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскім назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" акруговыя выбарчыя камісіі адмовілі ў праве прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў у падпісных лістах, што сабралі ініцыятыўныя групы за вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты. 

Праваабаронца Віктар Сазонаў. Фота: ПЦ
Праваабаронца Віктар Сазонаў. Фота: ПЦ "Вясна"

Назіральнік Віктар Сазонаў атрымаў такую адмову з акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51 за подпісам старшыні Сяргея Рапіна. У адказе сказана, што прысутнасць назіральнікаў пры прыправерцы подпісаў Выбарчым кодексам на прадугледжана.

Адмоўны адказ іншай назіральніцы Святлане Рудкоўскай дадзены з асаблівай юрыдычнай "вытанчанасцю". Адказ за подпісам старшыні Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акругі №49 Ірыны Мірановіч сцвярджае, што назіральніца запрашаецца на пасяджэнні акруговай камісіі, і яна гэтым правам неаднаразова скарысталася. Пры тым ідзе спасылка на артыкул 13 Выбарчага Кодэксу. Таксама ў адказе паведамляецца, што Рудкоўская запрошана на пасяджэнне камісіі, на якім будуць вызначаны парадак адбора падпісных лістоў і метады іх парверкі. А сама праверка подпісаў будзе праходзіць у так званым “працоўным парадку”. 

Фактычна ў адказе назіральніцы няма прамой адмовы на прысутнасць пры праверцы сапраўднасці подпісаў, але дэ-факта да гэтай працэдуры яна не будзе дапушчана.

 «Праваабаронцы за свабодныя выбары»


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства