14 студзеня на прэсавай канферэнцыі па выніках працы міністэрства ў 2003 годзе міністар унутраных спраў Уладзімір Навумаў заявіў, што ён ня ведае, чаму прадстаўнік Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Хрыстас Пургурыдэс зрабіў выснову пра датычнасьць найвышэйшых кіраўнікоў Беларусі да палітычных зьнікненьняў у Беларусі (паводле Радыё Свабода).

2004 2004-01-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перш за ўсё міністра Навумава папрасілі пракамэнтваць выснову са справаздачы Хрыстаса Пургурыдэса адносна верагоднай датычнасьці найвышэйшых кіраўнікоў Беларусі да палітычных зьнікненьняў. Уладзімер Навумаў адказаў: “Ён задаваў мне пытаньні, а я толькі адказваў, і мне цяжка меркаваць, чаму ён гэтак вырашыў”. Уладзімер Навумаў паведаміў, што ягоная размова са спадаром Пургурыдэсам доўжылася амаль паўтары гадзіны. Навумаў, аднак, адмовіўся апавядаць пра зьмест гэтай гутаркі, спаслаўшыся на ягоную дамову з Пургурыдэсам: “Ён сам выказаў просьбу: нашай гутаркі да таго, як ён з усімі сустрэнецца і зробіць свае высновы, асабліва не разгалошваць”, — згадаў сёньня Ўладзімер Навумаў. Сам Хрыстас Пургурыдэс ужо апублікаваў свой мэмарандум пра палітычныя зьнікненьні ў Беларусі і зрабіў высновы. Хрыстас Пургурыдэс, у прыватнасьці, паведаміў, што Ўладзімер Навумаў не адразу прызнаў сапраўднасьць рапарту генэрала Лапаціка, у якім у якасьці падазраваных называецца Віктар Шэйман, а толькі пасьля прапановы правесьці графалягічную экспэртызу. Пасьля гэтага, паводле спадара Пургурыдэса, Уладзімер Навумаў таксама заявіў, што нібыта генэрал Лапацік памыліўся з вэрсіяй, якую выказаў у сваім рапарце. Другі раз Уладзімер Навумаў згадваецца ў мэмарандуме Хрыстаса Пургурыдэса ў сувязі са згадкай камандзіра СОБРу Паўлічэнкам, які называўся падазраваным у арганізацыі выкраданьня і забойстве Захаранкі, Ганчара і Красоўскага. Сёньня спадара Навумава спыталі і пра Паўлічэнку, чаму міністар не паўплываў на свайго падначаленага Паўлічэнку, каб той сустрэўся з Хрыстасам Пургурыдэсам. Уладзімер Навумаў узяў адказнасьць на сябе: “Што тычыцца падпалкоўніка Паўлічэнкі, то я, як міністар унутраных справаў, лічу, што я адказаў на ўсе пытаньні, якія былі да мяне і да маіх падначаленых, бо я адказваю і за іх”.(паводле Радыё Свабода).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international