viasna on patreon

Фарміраванне УВК ў Мазыры: “Усе кампетэнтныя, маюць лідарскія якасці”

2019 2019-10-02T10:14:55+0300 2019-10-02T10:55:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazyr-vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Мазырскага райвыканкама.

Будынак Мазырскага райвыканкама.

30 верасня адбылося паседжанне Мазырскага райвыканкама (з 13 сябраў прысутнічала 11) па ўтварэнню участковых выбарчых камісій па Мазырскай выбарчай акрузе №42 і частцы Палескай выбарчай акругі №43, куды ўваходзіць частка Мазыра і Мазырскі раён. 

Па словах назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Целяпуна, на паседжанні былі ўтвораныя 75 участковых выбарчых камісій.

Па колькасці вылучаных, прапанаваных і зацверджаных сябраў у камісіі УВК праблем пры абмеркаванні кандыдатур не ўзнікала.

Усяго было прапанавана 949 чалавек – 203 ад працоўных калектываў, 249 ад грамадзян, шляхам збору подпісаў і 497 ад палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Ад палітычных партый былі толькі прадстаўнікі ад КПБ, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Сацыял-Дэмакратычнай партыі Народнай Згоды.

З прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў прысутнічалі вылучэнца праўладных арганізацыяў – ад “Белай Русі” БРСМ, Саюза жанчын, прафсаюзаў рознай галіновай накіраванасці, Савета ветэранаў, Чырвонага крыжа, Беларускага Фонда Міра і, нават, адзін прадстаўнік “Саюза афіцэраў”…  Характарыстыкі вылучэнцам былі дадзеныя адразу ўсім разам, агулам, маўляў, усе кампетэнтныя, маюць  лідарскія якасці і г.д….

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паводле Мазырскай праваабарончай хронікі


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства