viasna on patreon

Магілёў: Другое папярэджанне прэтэндэнту на кандыдацтва за "Лукашенко должен уйти"

2019 2019-10-02T08:41:55+0300 2019-10-02T09:20:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurushyn-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Курушын (злева) падчас аднаго з пікетаў. Фота: mspring.online

Васіль Курушын (злева) падчас аднаго з пікетаў. Фота: mspring.online

На пасяджэнні выбарчай камісіі Магілёўскай-Цэнтральнай акругі №85 1 кастрычніка быў разгледжаны рапарт супрацоўніка міліцыі, які паведаміў, што патэнцыйны кандыдат Васіль Курушын праводзіў пікет для збору подпісаў па вул. Ленінскай, 23 у Магілёве.

На думку міліцыянта, меліся парушэнні заканадаўства, якія выражаліся ў наяўнасці "незарэгістраванага бела-чырвона-белага сцягу", закліку запісвацца ў ініцыятыўную групу кандыдата ў прэзідэнты М.Статкевіча, закліку "Лукашенко должен уйти", а таксама ў тым, што нібыта вёўся запіс выбаршчыкаў у ініцыятыўную групу па вылучэнні Статкевіча ў прэзідэнты. Рапарт быў накіраваны ў абласную выбарчую камісію, якая накіравала ліст у АВК №85.

Як паведамляе доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Колчын, на пасяджэнні прысутнічалі 10 з 13 сябраў камісіі, якія адзінагалосна вынеслі папярэджанне Курушыну.

Дарэчы, гэта ўжо другое папярэджанне, якое камісія выносіць прэтэндэнту на кандыдацтва.

Рашэнне будзе накіравана Курушыну поштай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства