viasna on patreon

На актывіста Віталя Казака здзейснены напад падчас збору подпісаў

2019 2019-09-22T18:07:55+0300 2019-09-22T18:07:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazak_piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Казак

Віталь Казак

На берасцейскага актывіста Віталя Казака быў здзейснены напад, калі ён знаходзіўся на перадвыбарчым пікеце.

Віталь – сябра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты экаактывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода.

Увечары 21 верасня Віталь Казак збіраў подпісы на пікеце каля супермаркету Green, што па вуліцы Гаўрылава. Актывіст агучваў інфармацыю аб прэтэндэнтах у кандыдаты. Раптам да яго падышоў мужчына нападпітку і безпрычынна ўдарыў у твар.

Была выклікана міліцыя, нападнік затрыманы. У пастарунку апыталі сябраў ініцыятыўнай групы, сведкаў здарэння. Нападніка мусяць апытаць у нядзелю, бо ў дзень здарэння ён быў занадта п’яны.

Мужчына, які ўдарыў Віталя
Мужчына, які ўдарыў Віталя

Падрабязнасці інцыдэнта высвятляюцца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства