viasna on patreon

Дзмітрыя Паліенку будуць судзіць у закрытым рэжыме Фота

2019 2019-09-20T20:16:55+0300 2019-09-23T12:30:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_111.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд на сацыяльным актывістам Зміцерам Паліенкам, які пачнецца 25 верасня у Мінскім гарадскім судзе, будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Пра гэта Паліенка паведаміў сяброўцы Насце Гусевай.

list_palienka.jpg
Ліст ад Дзмітрыя Насце. Фота: Наста Гусева

Па меркаванні праваабаронцаў "Вясны" гэта звязана з разглядам матэрыялаў справы па артыкуле 369 Крымінальга кодэкса "Абраза прадстаўніка ўлады" за абразу міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча.

Пачатак судовага разбіральніцтва прызначаны на 10 гадзін.


Нагадаем, Дзмітрый Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства (арт. 339 КК). Яго абвінавачваюць у тым, што ён распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы. 5 красавіка Паліенку было прад'яўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 339, арт. 341 і ч. 1 арт. 130. Абвінавачванне па арт. 341 КК Паліенку прад'яўлена за нанясенне графіці на будынак на вуліцы Ахоцкай.

2 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі завершана і яна перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд. Але пракуратура г. Мінска вярнула ў Заводскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Зміцера Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Вынікам гэтага сталі два новыя крымінальныя артыкулы: 341 за графіці ў Курапатах і 369 за абразу міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства