viasna on patreon

Конкурс “ВЕДАЙ. КАЖЫ. ВУЧЫ” да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі

2019 2019-09-20T15:49:30+0300 2019-09-20T15:49:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/konkurs_baj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кампанія  ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" “За права на інфармацыю” сумесна з Symbal.by і Hrodna.life праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі, які адзначаецца 28 верасня.

Такім чынам арганізатары хочуць падвысіць абазнанасць аб праве грамадзян на доступ да сацыяльна значнай інфармацыі — гэта значыць аб праве ведаць, як службовыя асобы выконваюць свае абавязкі і наколькі эфектыўна трацяцца грошы падаткаплацельшчыкаў. Важна ведаць, што кожны мае права атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра дзейнасць уладаў, бюджэтную палітыку, экалагічную абстаноўку, дзейнасць вайскоўцаў, міліцыянтаў ды іншае.

Да 29 верасня прымаюцца фотаздымкі, відэа, расповеды (усё, што вы ўмееце) пра самыя вар’яцкія забароны, з якімі вы сутыкаліся. Раскажыце, як вы іх пераадолелі.

Працы трэба дасылаць на pravanainfo@gmail.com альбо размяшчаць на сваіх старонках у сацсетках з хэштэгамі #pravavedac #БАЖ.

2 кастрычніка журы абярэ трох пераможцаў, якія атрымаюць падарункі — сертыфікаты ад Symbal.by.

Узнагароджанне — 3 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства