Магілёў: Міліцыя не будзе заводзіць крыміналку на эка-актывіста Бодзілева

2019 2019-09-18T08:06:10+0300 2019-09-18T08:06:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bodzileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў. Фота: bchd.info

Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў. Фота: bchd.info

Магілёўскі РАУС паведаміў каардынатару кампаніі «За здаровы Магілёў», эка-актывісту Андрэю Бодзілеву, што крымінальную справу ў дачыненні да яго заводзіць не будуць.

Як паведамляе mspring.online, раней у міліцыю звярнулася кіраўніцтва заводу «Омск Карбон Магілёў» з патрабаваннем прыцягнуць актывіста да адказнасці. На думку адміністрацыі прадпрыемства, Бодзілеў тэкставымі матэрыяламі і відэа, якія публікаваў у Інтэрнэце, распальваў міжнацыянальную варожасць, абражаў прадстаўнікоў улады, а таксама незаконна правёў відэа-апытанне сярод жыхароў аграгарадкоў Вейна і Навасёлкі. Усе гэтыя матэрыялы дакраналіся тэмы запуску заводу «Омск Карбон Магілёў».

6 верасня актывіста выклікалі ў Магілёўскі РАУС для дачы паказанняў. 9 верасня часова выконваючы пасаду начальніка РАУС Дзяніс Сапроненка прыняў рашэнне аб адмове ў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. На думку кіраўніка раённай міліцыі, у дзеяннях Бодилева няма складу супрацьпраўнай дзеі.

– Замест таго каб прадаставіць дакументы аб бяспецы завода, юрыдычны аддзел займаецца скаргамі ў праваахоўныя органы на актывістаў. Гэты факт красамоўна пацвярджае, што бяспекай на заводзе і не пахне, – пракаментаваў сітуацыю Бодзілеў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства