viasna on patreon

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 9-13 верасня Дакумент

2019 2019-09-14T18:39:39+0300 2019-09-14T18:50:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

ВЫСНОВЫ

- 12 верасня скончыўся тэрмін прадстаўлення ў акруговыя выбарчыя камісіі дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты; усяго пададзена 503 заявы, па стане на 13 верасня зарэгістравана 386 ініцыятыўных груп;

- адбыліся першыя пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты; значных перашкодаў у правядзенні пікетаў зафіксавана не было;

- пачаліся нарады і семінары, прысвечаныя арганізацыі выбарчага працэсу, якія праводзяць абласныя і Мінскі гарадскі выканкамы; назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” не дазволілі прысутнічаць на гэтых мерапрыемствах;

- усе скаргі на рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў і мясцовых выканкамаў аб фарміраванні выбарчых камісій былі разгледжаны ў судах і ўсе яны былі пакінутыя без задавальнення; як раней адзначалі эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, адсутнасць у выбарчым заканадаўстве гарантый уключэння ў склад выбарчых камісій прадстаўнікоў, вылучаных усімі палітычнымі суб’ектамі, якія прымаюць удзел у выбарах, робіць магчымым адвольны і дыскрымінацыйны падыход у дачыненні да апазіцыйных партый і рухаў, а прадугледжаную судовую працэдуру абскарджання неэфектыўнай;

- СМІ па-ранейшаму неактыўна асвятляюць выбарчую кампанію, абмяжоўваючыся публікацыямі аб асноўных падзеях.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 9-13 верасня

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства