viasna on patreon

Перадвыбарчыя пікеты не абмінулі вёскі Зельвеншчыны

2019 2019-09-11T16:23:29+0300 2019-09-11T16:23:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket_zelva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты Віктара Марчыка

Пікет па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты Віктара Марчыка

У вёсках Дзярэчын і Галынка Зэльвенскага раёна 10 верасня адбыліся першыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка БНК слонімца Віктара Марчыка.

Жыхары вёсак актыўна падыходзілі да стэнду, каб азнаёміцца з біяграфічнымі дадзенымі Віктара Марчыка і асабіста паразмаўляць з прэтэндэнтам у дэпутаты па розных набалелых пытаннях. 

У Галынцы, напрыклад, некалькі чалавек паскардзіліся на праблемы, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва. У прыватнасці, вяскоўцы казалі тое, што ў Зэльве няма афтальмолага. І для таго, каб праверыць вочы, трэба ехаць у іншыя раёны Гарадзенскай вобласці. А гэта вельмі нязручна для вясковых людзей.

Распавядалі жыхары Зэльвеншчыны і пра шэраг іншых праблемаў, а таксама з гонарам казалі пра гістарычны герб “Пагоня”. Людзі ставілі свае подпісы ў падтрымку Віктара Марчыка і пыталіся пра тое, калі ў Беларусі стане лепш жыць.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства