viasna on patreon

Роварны прабег “Маладога фронту” палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам

2019 2019-09-11T10:42:05+0300 2019-09-11T10:49:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/trygubau_vital3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Трыгубаў. Фота spring96.org

Віталь Трыгубаў. Фота spring96.org

Актывісты “Маладога фронту” Віталь Трыгубаў, Дзяніс Урбановіч і Максім Урбановіч атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП, то бок за  ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Такім мерапрыемствам сталічная міліцыя палічыла роварны прабег з прыпынкам у скверы Янкі Купалы, які зладзілі актывісты 25 жніўня, у дзень падпісання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Тады маладыя людзі праехалі ад плошчы Незалежнасці да сквера Янкі Купалы, дзе ўшанавалі памяць паэта. Затым яны паехалі ў Курапаты на варту каля рэстарацыі “Паедзем, паядзім”.

Па словах аднаго з удзельнікаў прабегу Віталя Трыгубава, прыкладна праз паўтары гадзіны да рэстарацыі прыехалі супрацоўнікі ДАІ і пачалі цікавіцца роварамі Kolobike, якія хлопцы пакінулі на абочыне.

“Мы сказалі, што гэта не нашы ровары, яны належаць арганізацыі (Kolobike). Затым супрацоўнікі ДАІ з кімсьці доўга перамаўляліся па тэлефоне і зноў падыйшлі да нас з пытаннем: “Хто будзе даваць тлумачэнні?” Пры гэтым самі яны не патлумачылі, у чым мы падазраемся, што мы парушылі, а толькі сказалі, каб мы прыйшлі ва Упраўленне ДАІ Мінгарвыканкама”.

У выніку пратакол за парушэнне правілаў дарожнага руху (па артыкуле 18.23 КаАП) Віталю даслалі па пошце. А другога верасня яму патэлефанаваў міліцыянт з Цэнтральнага РУУС, з аддзелу аховы правапарадку, і запрасіў прыйсці для складання пратаколу ўжо за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

“Я паясніў міліцыянту, які дарэчы не прадставіўся, што так, я гуляў з сябрамі ў гэты дзень у скверы Янкі Купалы. Хіба гэта забаронена? Верагодна гэтага майго тлумачэння яму было дастаткова і ён развітаўся”.

Літаральна на наступны дзень Віталь зноў па пошце атрымаў пратакол па артыкуле 23.34 КаАП. Таксама такія ж пратаколы атрымалі Дзяніс і Максім Урбановічы. Дата суда па гэтай справе пакуль невядомая.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства