viasna on patreon

Мазыр: зарэгістравана 5 ініцыятыўных груп па збору подпісаў за прэтэндэнтаў на дэпутатства

2019 2019-09-11T07:24:00+0300 2019-09-11T10:38:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/70910548_973629032988848_6766729130990895104_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасяджэнне Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42.

Пасяджэнне Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42.

На пасяджэннях Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія адбыліся 6 і 10 верасня, былі зарэгістраваныя некалькі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.

Так, 6 верасня былі зарэгістраваныя тры ініцыятыўныя групы - Уладзіміра Неўмержыцкага, часова непрацуючага, беспартыйнага. У спісе гэтай ініцыятыўнай групы мае намер збіраць подпісы за претэндэнта і ўдзельнічаць у пікетах па збору подпісаў Мікалай Статкевіч.

Наступная група -  Міхаіла Бандарэнкі (складаецца з 30 чалавек). Ён – слесар-мантажнік РУП “Мазырпрамбуд”. Значная частка гэтай ініцыятыўнай групы складаюць прадстаўнікі з Мінска. 

У трэцюю ініцыятыўную групу старшыні Мазырскага раённага Савета дэпутатаў і дэпутаткі Гомельскага аблсавета Валянціны Назаранкі ўваходзіць 27 чалавек.

Дзесятага верасня былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы яшчэ двух прэтэндэнтаў: №4 Штукара Алексея, беспартыйнага, мэнэджэра па гандлю ТАА “СК Стальэнерга” і Дзмітрыя Купскага, які працуе на ПУ “Мазыргаз”.

За рэгістрацыю ўсіх ініцыятыўных груп претэндэнтаў у кандыдаты дэпутатаў сябры АВК №42 прагаласавалі адзінагалосна. “Тэлеканал “Мазыр” вёў здымкі з паседжання камісіі, паведамляе “Мазырская праваабарончая хроніка”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства