viasna on patreon

У надпісу "Лукашенко должен уйти" старшыня акруговай камісіі ўбачыў крамолу. Сёння - разбор палётаў

2019 2019-09-11T07:52:21+0300 2019-09-11T08:06:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/trocki-piket-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Троцкі (другі злева). Фота са старонкі ў фэйсбуку Марыны Адамовіч.

Валянцін Троцкі (другі злева). Фота са старонкі ў фэйсбуку Марыны Адамовіч.

На пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 выклікаюць 11 верасня вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты Валянціна Троцкага.

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку адна з сябраў ягонай ініцыятыўнай групы Марына Адамовіч:

“На перадвыбарны пікет Валянціна Троцкага, сябрам ініцыятыўнай групы якога я маю гонар быць, на плошчы Свабоды у Мінску ўчора (9 верасня - Рэд.) двойчы прыбягаў старшыня акруговай камісіі №105. Патрабаваў зняць са стэнда надпіс «Лукашенко должен уйти", палохаў "вызвать спецов" (тыя - "в гражданской форме одежды" - з'явіліся, але тусілі збоку).
А 10 верасня Валянціну патэлефанавалі і запрасілі на паседжанне акруговай камісіі. Хаця ні такой працэдуры, як выклік на камісію, ні, тым больш, адмены рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнню ў кандыдаты законам не прадугледжана. Гэта ўсё потым, калі кандыдат зарэгістраваны, яго можна палохаць “папярэджваннямі” ці “зняццем”. А пакуль – не.”

Валянціна Троцкага запрасілі на пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі на 17 гадзін 11 верасня.

Валянцін Троцкі - спрабуе вылучыцца кандыдатам на парламенцкія выбары-2019 ад незарэгистраванай партыі «Народная Грамада» і БНК шляхам збору подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства