На 2 гады абмежаваньня волі асуджаны сёньня рэдактар газеты «Рабочы» Віктар Івашкевіч

2002 2002-09-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 16 верасьня, у судзе Першамайскага раёну г. Мінска судзьдзя Ўладзімір Кобышаў абвясьціў прысуд па крымінальнай справе ў адносінах Віктара Івашкевіча, галоўнага рэдактара незалежнай газеты “Рабочы” – 2 гады абмежаваньня волі, гэтак званай “хіміі”.

Віктар Івашкевіч прызнаны вінаватым па абодвух пунктах абвінавачаньня -- у зьдзяйсьненьні спробы паклёпу ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка 2 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ) і па частцы 2 артыкулу 368 Крымінальнага Кодэксу РБ -- зьдзяйсьненьні публічнай абразы Прэзідэнта.

Пасьля абвяшчэньня прысуду Віктар Івашкевіч правёў на ганку суда прэс-канферэнцыю, на якой адзначыў, што пакараньне ў адносінах да яго носіць цалкам палітычны характар. Ён таксама сказаў, што прысуд будзе абскарджаны ў Мінскім гарадзкім судзе.

Пры вынясеньні прысуду ў адносінах да В.Івашкевіча судзьдзёй ня быў выкарыстаны закон аб амністыі, таму верагодна, што суд вышэйшай інстанцыі пры разглядзе касацыйнай скаргі скасуе адзін год з тэрміну, прызначанага рэдактару “Рабочага”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international