Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-09-10T08:21:08+0300 2019-09-11T17:39:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Час выбараў: Фарміраванне тэрытарыяльных выбарчых камісій завяршылася тым, што толькі 2,5% ад усіх сябраў камісій склалі прадстаўнікі апазіцыйных партый і аб’яднанняў. Асбкарджваць адмову па уключэнні ў выбарчыя камісіі можна цягам чатырох дзён, і таму з 5 па 9 верасня прайшоў шэраг судоў. У выніку — ніводная скарга не была задаволена.

Апытанка: Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасці трываюць са студзеня мінулага году. Праціўнікі завода АКБ адказваюць, чаму яны працягваюць хадзіць на акцыі і ці не надакучыла ім удзельнічаць ў "кармленні галубоў" такі доўгі час.

Падзея: У Мінску абмеркавалі змены ў закон “Аб адтэрміноўках” у кантэксце правоў чалавека. Праваабаронца Зміцер Салаўёў распавядае, як прайшла адмысловая канферэнцыя на гэтую тэму, а валанцёр праваабарончага цэнтра Вясна Юры Мяцельскі дзеліцца досведам, як прайшлі яго паўтара года ў арміі і ці сапраўды падчас нясення службы ёсць магчымасць працягваць адукацыю.

Каментар эксперта: Беларусь прыняла Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю ў 2016 годзе. З гэтага моманту дзяржава мае абавязак імплементаваць прынцыпы і стандарты Канвенцыі ў сваёй краіне. А потым — справаздачыцца міжнароднай супольнасці, што атрымался зрабіць, а што — не. Найчасцей дзяржаўная справаздача — гэта толькі аднабаковы погляд, і таму грамадзянскія арганізацыі робяць і свой альтэрнатыўны даклад. Сярод іх — і Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Яго дырэктар Сяргей Драздоўскі распавядзе, чаму патрэбныя альтэрнатыўныя даклады і якія пытанні ў дачыненні да інваліднасці там ўздымаюцца.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Shuma.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2019-09-10_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства