Па чутках і аўтарытэтна: ці будуць змяшчаць у ЛПП асоб старэйшых за шэсцьдзесят?

2019 2019-09-06T12:50:39+0300 2019-09-06T12:50:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ltp_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Светлагорскі ЛПП. Фота: "Гомельская праўда".

Светлагорскі ЛПП. Фота: "Гомельская праўда".

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнулася жыхарка Беларусі Таццяна Г., якая цікавілася максімальным узростам для накіравання грамадзян, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

«Ходзяць чуткі, што у 2019 годзе выйшлі нейкія змены ў заканадаўстве, што ў ЛПП цяпер могуць змясціць да 65 гадоў, а не да 60, як раней», - пытаецца яна.

Юрысты тлумачаць, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 104-З "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх", не падлягаюць накіраванню ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі:

  • грамадзяне, якія не дасягнулі ўзросту васемнаццацi гадоў;
  • мужчыны старэй за шэсцьдзесят гадоў;
  • жанчыны старэй за пяцьдзесят пяць гадоў;
  • цяжарныя жанчыны;
  • жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да аднаго года;
  • інваліды I і II групы;
  • грамадзяне, у якіх выяўлены захворваннi, якія перашкаджаюць іх знаходжанню ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.

Відавочна, пры прыняцці закона гэты ўзрост быў усталяваны роўным агульнаўстаноўленаму для выхаду на пенсію.

Вядома, у закон могуць быць унесены змены, але аб наяўнасці такіх законапраектаў праваабаронцам у цяперашні час невядома.

Дарэчы, у многіх нарматыўных актах (напрыклад, у некаторых артыкулах Крымінальнага кодэкса) абмежаванні па ўзросту падобнага роду сфармуляваны ў выглядзе "асобы, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту", і тады сапраўды з часам, пры павышэнні пенсіённага ўзросту, дзеянне адпаведных нормаў распаўсюдзіцца на больш шырокі круг суб'ектаў.

І яшчэ. Пры вырашэнні пытання аб накіраванні ў ЛПП суддзямі павінны ўлічвацца ўсе абставіны, у тым ліку і тое, што грамадзянін, у дачыненні да якога разглядаецца пытанне, з'яўляецца пенсіянерам. Але забароны на накіраванне яго ў ЛПП закон не ўтрымлівае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства