Берасце: Пададзены заяўкі на правядзенне 17 мітынгаў супраць завода АКБ

2019 2019-09-04T09:35:56+0300 2019-09-04T09:35:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berascie-2019-08-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пратэсты ў Берасці. Фота: "Берасцейская вясна".

Пратэсты ў Берасці. Фота: "Берасцейская вясна".

У Берасцейскі райвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзенне яшчэ 17 мітынгаў супраць акумулятарнага завода пад Берасцем, паведаміў БелаПАН заяўнік акцый праваабаронца Раман Кісляк. Трынаццаць мітынгаў плануюцца (16—28 верасня) побач з заводам у СЭЗ „Брэст”, па два (14 і 15 верасня) на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы „Прыбужжа” ў вёсцы Тэльмы і на пляцоўцы перад Домам культуры ў гэтай вёсцы.

 „На гэты момант на верасень заяўлена 35 мітынгаў супраць акумулятарнага завода. Іх галоўная мэта — патрабаваць канчатковага закрыцця гэтага надзвычай шкоднага для здароўя людзей прадпрыемства”, — заявіў праваабаронца.

Грамадская кампанія супраць акумулятарнага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені 2018 года. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзенне ў Брэсце і Брэсцкім раёне 220 мітынгаў, 12 пікетаў і 16 дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю: 29 красавіка 2018 года мітынг „Брастаўчанкі супраць свінцу”, на які прыйшлі каля дзвюх тысяч чалавек. Праціўнікі завода збіраюцца з 25 лютага 2018 года кожную нядзелю на плошчы Леніна ў Берасці. Акумулятарны завод ТАА „АйПаўэр” пабудаваны на прамысловай пляцоўцы „Аэрапорт” у СЭЗ „Брэст”. На заводзе плануецца наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Жыхары лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Актывісты выявілі шэраг парушэнняў пры рэалізацыі праекта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства