viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-09-03T10:06:11+0300 2019-11-26T11:41:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Апытанка: Распачаўся паглыблены тэматычны курс па правах чалавека, які зладзіла рада адукацыйна-асветніцкай праграмы “Беларуская праваабарончая школа”. Навучэнцы курса распавядаюць, чаму вырашылі прыняць у ім удзел.

Падзея: Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны медалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць праваабаронцу ў знак прызнання заслугаў дзеля беларускай незалежнасці і дэмакратыі.

Каментар эксперта: ў Мінску прайшла канферэнцыя пад назвай  "Грамадская думка і смяротнае пакаранне ў Беларусі". На мерапрыемстве прысутнічаў і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. У рубрыцы ён выказвае меркаванне, ці сапраўды патрэбна падтрымка грамадскасці і рэферэндум для таго, каб адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Асоба: Цяжкасці ў атрыманні працы, ціск міліцыі, дрэннае стаўленне грамадства… з усім гэтым сутыкаюцца ромы ў Беларусі. Падрабязней — у аповядзе ромскай жанчыны Аксаны.

Каментар: Беларусь была 160-й краінай ў свеце, якая прыняла Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю. Але дагэтуль не падпісала яе факультатыўны пратакол, бо ён дазваляе кожнаму грамадзяніну паскардзіцца на дзяржаву. Пра акалічнасці адносінаў Беларусі і гэтай Канвенцыі распавядае дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Brutto.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2019-09-03_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства