Права на адукацыю ці абавязак бараніць краіну? Прапануем абмеркаваць на канферэнцыі

2019 2019-09-05T10:50:00+0300 2019-09-06T11:09:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/armia_illustr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Як суадносяцца права на адукацыю і абавязак абараняць краіну? Што з гэтага больш важкае і матэрыяльнае - акадэмічныя свабоды ці позва ў ваенкамат? Прапануем разам пашукаць адказы на канферэнцыі па тэме “Змены ў заканадаўства “Аб адтэрміноўках” і Правы чалавека”, якая адбудзецца восьмага верасня на адукацыйна-асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

Падчас Канферэнцыі плануецца абмеркаванне зменаў у заканадаўстве, якія датычацца прадастаўлення адтэрміновак для службы ў войску, і магчымых наступстваў ад прыняцця закона ў звязку з правам чалавека на адукацыю.

На мерапрыемстве будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:

  • Наколькі закон “Аб адтэрміноўках” закранае права на адукацыю, замацаванае у Канстытуцыі Беларусі і Міжнародным Пакце аб сацыяльных і эканамічных правах?
  • Якія сацыяльна-эканамічныя наступствы для грамадства ад такіх новаўвядзенняў?
  • Перапынак ў атрыманні адукацыі (перад магістратурай ці аспірантурай) – ці магчымае навуковае жыццё пасля войска?
  • Адукацыя за мяжой – ці стане новы закон перашкодай для акадэмічнай мабільнасці?
  • Ці ёсць ў войску магчымасці для захавання адпаведнага прафесійнага узроўня ведаў (наяўнасць каналаў камунікацыі са знешнім светам, вольны час на самаадукацыю)?

У канферэнцыі прымуць удзел праваабаронцы з Праваабарончага цэнтру “Вясна”, экспертка Украінскай Асацыяцыі Студэнтаў Ліза Шчапяцільнікава, сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў, прадстаўнікі Задзіночання беларускіх студэнтаў.

Месца і час правядзення: “Тэрыторыя правоў” (вул. Ложынская, 16, пам. 404), 8 верасня (нядзеля), пачатак у 11.30.

Уваход вольны.

Што мяняе закон "Аб адтэрміноўках"?

Якія асноўныя новаўвядзенні прадугледжвае закон і чаму людзі супраць — у разборы Еўрарадыё.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства