13 студзеня суд пачаў разгляд справы аб зьбіцьці кіраўніка зачыненай праваабарончай арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву” Алега Волчака

2004 2004-01-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алег Волчак, які у верасьні 2003 года стаў ахвярай нападу невядомага, давёў справу да суду. Са шматлікіх выпадкаў зьбіцьця вядомых апазыцыянэраў гэта адзіная справа, якая стала прадметам судовага разьбіральніцтва, паведамляе Радыё Свабода.

За мінулыя гады шмат вядомых асобаў сталі ахвярамі вулічных злачынцаў. Можна назваць палітыка Анатоля Лябедзьку, тэатральнага рэжысэра Валера Мазынскага, акадэміка Радзіма Гарэцкага, рэктара БДУ Васіля Стражава.
У верасьні на вуліцы Веры Харужай сярод дня быў зьбіты вядомы праваабаронца Алег Волчак. Чалавек, які, як сьцьвярджае спадар Волчак, напаў на яго, не асабліва хаваўся, таму ўдалося занатаваць нумар аўтамабіля, на якім той зьехаў зь месца злачынства. 13 студзеня, амаль праз чатыры месяцы пасьля здарэньня, суд нарэшце пачаў разгляд абставінаў гэтага інцыдэнту. Алег Волчак лічыць, што калі б не яго прафэсійны досьвед у расьсьледаваньні крымінальных справаў (раней ён працаваў сьледчым пракуратуры), гэтая простая справа ніколі не была б даведзеная да суду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international