"Праца – права, а не абавязак і прымус"

2019 2019-09-02T12:05:28+0300 2019-09-02T15:56:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladrchma-2019-08-31-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка падчас сустрэчы ў Маладэчна 31 жніўня.

Леанід Судаленка падчас сустрэчы ў Маладэчна 31 жніўня.

Маладэчанская філія ПЦ “Вясна” 31 жніўня зладзіла сустрэчу з гомельскімі праваабаронцамі Андрэем Стрыжаком і Леанідам Судаленкам, вядомымі сваёй актыўнай дзейнасцю па абароне правоў працоўных на Гомельшчыне.

Па інфармацыі праваабаронцы Аляксандра Капуцкага тэма гутаркі была абраная адна з самых актуальных на гэты час – "Праца – права, а не абавязак і прымус".

Госці падзяліліся сваім досведам абароны людзей супраць "дармаедскага" дэкрэта, абмяняліся думкамі з прысутнымі адносна далейшага развіцця падзеяў у гэтай сферы працоўнага заканадаўства, адказалі на шматлікія пытанні.

Леанід Судаленка падчас сустрэчы ў Маладэчна 31 жніўня

Леанід Судаленка ў якасці прававога інспектара прафсаюзу РЭП напрыканцы сустрэчы правёў індывідуальныя кансультацыі з жахарамі Маладэчна.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства