Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-08-27T12:18:05+0300 2019-09-09T13:13:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Падзея: Чарговы пікет ў шэрагу пратэстаў супраць закона "аб адтэрміноўках" прайшоў у Кіеўскім скверы Мінска 26 жніўня. Антон Самаль, які яго зладзіў, адказвае, чаму далучыўся да ініцыятывы #учеба важнее, а неабыякавыя гледачы распавядаюць, чаму яны вырашылі падтрымаць пікетоўца.

Час выбараў: Эніра Браніцкая, якая мае багаты досвед ў назіранні за выбарамі ў самых розных па палітычнаму складніку краінах, параўноўвае, у чым палягаюць адметныя рысы выбарчай дзейнасці Беларусі.

Апытанка: “Віноўныя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці”. Удзельнікі “Свінцовай варты” выказваюцца наконт збіцця актывісткі Марыі Галалюк.

Каментар эксперта: Правабаронцы Валянцін Стэфановіч і Тамара Сяргей каментуюць яскравую крытыку Аляксандрам Лукашэнкам працы праваахоўных ворганаў.

Асоба: Яна Яцыновіч — маладая дзяўчына, якую жорстка збіў амапавец. У выніку — сапсаванае на ўсё жыццё здароўе. Яна распавядае пра сваё затрыманне, а праваабаронца Алег Пашкевіч каментуе, як можна прыцягнуць супрацоўніка МУС за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні UZARI.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2019-08-27_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства