13-га студзеня Гомельская гарадская арганізацыя ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (далей - БАЖ) выступіла з заявай з нагоды тэлефонных пагрозаў на адрас сябры філіі, карэспандэнткі "БДГ" па Гомельскай вобласці Ірыны Макавецкай. Дакумент накіраваны пракурору Гомельскай вобласці А.П. Палавінку і начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама В.Ф. Яромкіну.

2004 2004-01-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У заяве гаворыца, што сябры арганізацыі "надзвычай устрывожаны" тэлефоннымі пагрозамі на адрас калегі. Асаблівую занепакоенасць сябры БАЖ выказваюць з нагоды таго, што "прычына начнога званка - прафесійная дзейнасць Ірыны Макавецкай". У сувязі з гэтым журналісты просяць пракуратуру і абласное ўпраўленне ўнутраных спраў высветліць асобу ананіма і заяўляе пра неабходнасць гарантаваць сп-ні Макавецкай асабістую бяспеку.

"Нельга дапусціць ні расправы, ні запалохвання людзей з прычыны іх прафесійнай дзейнасці, - гаворыцца ў заяве. - Нельга дапусціць сітуацыі, калі ў выніку пагрозаў расправаю журналісты не здолеюць свабодна выказваць свае меркаванні, атрымліваць і вольна распаўсюджваць інфармацыю на старонках перыядычных выданняў і ў радыёэлектронных мас-медыях".
Тым часам, як паведаміла І. Макавецкая прэс-службе БАЖ, 13-га студзеня яна аднесла ў пракуратуру Чыгуначнага раёна Гомеля заяву з просьбай расследаваць інцыдэнт з яе ўдзелам. Супрацоўнікі пракуратуры прынялі заяву, але паведамілі, што разглядаць яе не будуць, а толькі перанакіруюць у міліцыю, паколькі такога кшталту справы нібыта не ў іх кампетэнцыі.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international