Берасцейцы змагаюцца з забаронай мітынгаў

2019 2019-08-22T14:53:56+0300 2019-08-22T15:07:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berascie-mityng-2018-04-29-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг у Берасці супраць АКБ. Ілюстратыўнае фота.

Мітынг у Берасці супраць АКБ. Ілюстратыўнае фота.

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, скаргу ў Генеральную пракуратуру накіравалі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці. Яны не згодныя з адмовай у правядзенні шэрагу мітынгаў на экалагічную тэму.

Свае подпісы пад адпаведным дакументам паставілі каля чатырох дзясяткаў чалавек, распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

"Грамадзяне паскардзіліся генеральнаму пракурору на тое, што нібыта праводзяцца рамонтныя працы. Гэтым самым, выкарыстоўваючы гэтую нагоду, нам забараняюць мітынгі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу".

Агулам абскарджваецца забарона сямнаццаці мітынгаў. Найперш гаворка ідзе пра масавыя мерапрыемствы, якія хацелі правесці актывісты сёлета яшчэ на пачатку чэрвеня на стадыёне юнацка-спартовай школы „Прыбужжа”.

Сёння стала вядома, что Брэсцкі райвыканкам забараніў яшчэ восем мітынгаў супраць акумулятарнага завода. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства