Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту»

2019 2019-08-22T11:56:08+0300 2019-08-22T12:07:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dpch_vilna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць? У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і якім чынам знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытанні, то Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае прыняць удзел у трэнінгу  «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі ў межах конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 5 жніўня 2019 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга.

Што дасць трэнінг?

У рамках трэнінга ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць тлумачэнне важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі; набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэта, асноўных прынцыпаў справаздачнасці, атрымаць каштоўныя каментары і парады экспертаў, як ператварыць ўласную ідэю ў жыццяздольны праект і як шукаць партнёраў.

Таксама ўдзельнікі азнаёмяцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмяркуюць іх і атрымаюць адказы на пытанні.

Як трапіць на трэнінг?

Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове. Ахвочым удзельнічаць у трэнінгу трэба запоўніць анлайн-анкету не пазней за верасня 2019 года да 12:00.

Трэнінгі пройдуць у Вільнюсе, Літва, у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава, вул. Латака, 3.

Графік трэнінгаў:

Першы трэнінг будзе праходзіць з 20 па 22 верасня 2019 году, пачатак трэнінга з 11:00 20 верасня.

Другі трэнінг будзе праходзіць з 23 па 25 верасня 2019 году, пачатак трэнінга з 11:00 23 верасня.

Калі ў вас узнікнуць пытанні, звяртайцеся да нас па адрасе assistantminsk@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства