Раман Юргель атрымаў адпіску ад Нацыянальнага сходу

2019 2019-08-21T10:55:23+0300 2019-08-21T11:02:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/roman_yurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Юргель

Раман Юргель

Гарадзенскі прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту, назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель атрымаў бюракратычны адказ на свой зварот у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

У сваім ініцыятыўным звароце праваабаронца прасіў разгледзець магчымасць прыняць рашэнне аб унясенні ў Канстытуцыйны Суд прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці ўказаў Прэзідэнта №293 і 294 аб прызначэнні парламенцкіх выбараў.

Зварот быў матываваны найперш тым, што парадак правядзення сесій палат Парламента выразна ўрэгуляваны ў заканадаўстве, у тым ліку па датах пачатку іх працы. А між тым, перанясенне тэрмінаў чарговых выбараў, якое наўпрост прывядзе да парушэння ўсталяваных тэрмінаў адкрыцця першай сесіі новаабранага Парламента, - гэта парушэнне, якое супярэчыць палажэнням Канстытуцыі, іншым законам, прынятым на яе падставе.

За подпісам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Віктара Чайчыца дадзены адказ, у якім гаворыцца, што зварот пакінуты без разгляду па-сутнасці. Ідзе спасылка на частку 8 артыкулу 27 Закону “Аб канстытуцыйнай вытворчасці”, аднак не тлумачыцца, што менавіта ў звароце не адпавядае Закону.

Далей у адказе сцвярджаецца, што ніякага парушэння ў правядзенні бягучых выбараў Пастаянная камісія па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтвам не ўгледжвае.  

Нагадаем, што падобны зварот у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, а таксама скаргу ў Цэнтрвыбаркам накіраваў юрыст БХК Гары Паганяйла.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства