viasna on patreon

Магілёў: ​​эка-актывісты заявілі пра ўдзел у выбарах

2019 2019-08-21T08:24:42+0300 2019-08-21T11:43:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bodyleu-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бодзілеў і Уладзімір Краўчанка. Фота: mspring.online

Андрэй Бодзілеў і Уладзімір Краўчанка. Фота: mspring.online

Каардынатар кампаніі "За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі абвясціў аб жаданні вылучацца ў кандыдаты ў дэпутаты парламента. Пра гэта піша mspring.online.

- Мая задача не прайсці ў парламент, не патрапіць у яго. Мая задача - звярнуць увагу на тыя парушэнні [экалагічнага] заканадаўства, якія адбываюцца ў нас, - заявіў Бодзілеў.

Паводле яго слоў, ён не будзе спаборнічаць з іншымі дэмакратычнымі кандыдатамі, якія зробяць галоўным пунктам сваёй праграмы барацьбу за экалогію.

- Тут няма ніякага разыходжання па нашых пазіцый. Чым больш мы будзем падымаць гэтыя пытанні, тым хутчэй яны будуць вырашацца, - упэўнены Бодзілеў.

Ён адзначыў, што карыстаецца досыць вялікай падтрымкай з боку жыхароў вёсак Навасёлкі і Вейна - яны як раз уваходзяць у Магілёўска-Сельскую выбарчую акругу №88, па якой збіраецца вылучацца Бодзілеў.

Яго калега, праваабаронцы Беларускага Хельсінкскага камітэта Уладзімір Краўчанка пацвердзіў, што па дапамогу ў абароне экалагічных правоў у ініцыятыву «За здаровы Магілёў» звярталася вялікая колькасць чалавек з гэтых населеных пунктаў, так што давер да Бодзілева будзе.

Таксама на прэс-канферэнцыі было абвешчана аб жаданні экалагічных актывістаў стварыць грамадскую назіральную камісію пры Міністэрстве прыроды і аховы навакольнага асяроддзя. Па словах Бодзілева, гэта дасць грамадзянам лішні інструмент па кантролі за выкананнем экалагічнага заканадаўства.

- Намі было распрацавана палажэнне аб грамадскай назіральнай камісіі. Там мы па пунктам распісалі, як будзе дзейнічаць гэтая камісія, пры якім органе яна будзе стварацца - камітэце прыроды і аховы навакольнага асяроддзя. У прынцыпе, у нас ёсць нядрэнныя шанцы дамагчыся стварэння гэтай камісіі, - заявіў Бодзілеў.

На прэс-канферэнцыі, акрамя журналістаў, прысутнічала таксама кіраўніцтва заводу «Омск Карбон Магілёў».

Пасля выступу Бодзілева і Краўчанкі, генеральны дырэктар прадпрыемства Марат Ігізбаеў заявіў, што прадстаўнікі завода гатовыя да дыялогу:

- Мы хацелі б запрасіць вас на прадпрыемства, каб вы паглядзелі, як там уладкавана, правесці, распавесці і адказаць на ўсе пытанні, якія вас цікавяць.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства