viasna on patreon

“Белая Русь” заявіла аб актыўным удзеле ў выбарчай кампаніі

2019 2019-08-19T09:17:14+0300 2019-08-19T14:40:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/davydka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына і Генадзь Давыдзька. Фота: belayarus.by

Лідзія Ярмошына і Генадзь Давыдзька. Фота: belayarus.by

Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» 17 жніўня правяла прадстаўнічы форум, прысвечаны будучым выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. У працы сходу прынялі ўдзел каля 300 актывістаў арганізацыі.

Як паведамляе сайт арганізацыі, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выступіла перад прысутнымі з адукацыйным семінарам на тэму "Роля і месца грамадскіх арганізацый у выбарчай сістэме Рэспублікі Беларусь».

Адказваючы на пытанні журналістаў старшыня праўладнай «Белай Русі» Генадзь Давыдзька паведаміў, што рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне  плануе вылучыць каля 80 кандыдатаў у дэпутаты.

«Мы сёння сабраліся, каб зацвердзіць людзей назіральнікамі і накіраваць іх на працу ў выбарчыя ўчасткі, работнікамі камісій», - цытуе словы Давыдзькі naviny.by.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства