Агітацыя: што важна ведаць будучым кандыдатам у дэпутаты і іх ініцыятыўным групам

2019 2019-08-15T12:13:01+0300 2019-08-15T12:22:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitacija-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Лідзія Ярмошына падчас прэс-канферэнцыі 14 жніўня распавяла прадстаўнікам СМІ аб тым, што перадвыбарчая агітацыя пачынаецца пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Паколькі іх вылучэнне завяршаецца 7 кастрычніка, на рэгістрацыю адводзіцца дзесяць дзён. Гэта значыць, перадвыбарчая агітацыя пачнецца пасля 17 кастрычніка. Калі кандыдата зарэгіструюць раней за гэты тэрмін, то ён зможа прыступіць да агітацыі. "Але ўсё роўна гэта сярэдзіна кастрычніка", - цытуе словы кіраўніцы ЦВК БелТА

А праз некалькі дзён, 20 кастрычніка, пачнуцца выступы кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні.

“З 20 кастрычніка будуць праходзіць, па працоўных днях. Радыёвыступы будуць з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя – з 19.00 да 20.00”, – сказала Лідзія Ярмошына. – Для кандыдатаў, якія будуць балатавацца па Мінску, плануецца вылучыць эфірны час на канале "Беларусь-3", па Мінскай вобласці – на СТВ. Тым, хто будзе вылучацца па абласцях, час прадставяць абласныя тэлерадыёкампаніі".

Радыёвыступы будуць толькі на абласных дзяржаўных радыёстанцыях. Што тычыцца друкаваных выданняў, то для публікацыі праграм кандыдатаў у дэпутаты плануюцца дзве цэнтральныя газеты –  "Звязда" і "Рэспубліка".

Прапануецца выкарыстоўваць магчымасці абласных газет – дзяржаўных або з удзелам дзяржаўнага капіталу, а таксама раённых ці гарадскіх.

“На дадзены момант рыхтуецца наступнае пасяджэнне ЦВК, якое пройдзе 28 жніўня. Яго прысвецяць пытаннях працы са СМІ на час выбарчай кампаніі. Традыцыйна будзе сфарміраваны назіральны савет па інфармацыйных спрэчках. Міністру інфармацыі прапанаваны папярэдні спіс кандыдатур. Гэты орган ўзначаліць першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі”паведаміла журналістам Лідзія Ярмошына.

Між тым, у інтэрнэце пачалі з’яўляцца перадвыбарчыя відэаролікі некаторых грамадскіх рухаў ды ініцыятыў. Важна ведаць, што Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць, у тым ліку і за неналежную альбо заўчасную агітацыю.

“Пры парушэннi асобай, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты, …яго даверанай асобай або iнiцыятыўнай групай грамадзян па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобы, якая прапануецца для вылучэння кандыдатам, i правядзенню агітацыі за яго абранне патрабаванняў Выбарчага кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах асоба, якая вылучаецца кандыдатам, кандыдат, ініцыятыўная група папярэджваюцца адпаведнай тэрытарыяльнай, акруговай камісіяй або Цэнтральнай камісіяй, а ў выпадку паўторнага парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб выбарах адпаведная камісія можа адмовіць у рэгістрацыі або адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата", – прапісана ў артыкуле 49 Выбарчага кодэксу РБ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства