Таварыства беларускай мовы пазбаўляюць памяшкання

2004 2004-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 студзеня грамадскае аб’яднанне “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны” атрымала паведамленне ад камунальных службаў аб разрыве кантракту арэнды памяшкання на Румянцава, 13. ЖРЭА Партызанскага раёна патрабуе каб ТБМ за два месяцы пакінула сядзібу. Падствай для высялення ў дакуменце названы недахоп плошчаў для размяшчэння камунальнах службаў раёна.
Алег Трусаў, старшыня ТБМ звязвае гэтыя падзеі наўпрост з дзейнасцю арганізацыі, а недахоп памяшканняў, на яго думку, гэта толькі нагода для ціску. “Спробы нас зачыніць былі і год назад, калі мы атрымалі два папярэджанні ад Мінюсту. Зараз на ТБМ ціснуць па схеме ліцэя – пазбаўляюць памяшкання і далей ліквідацыя, -- кажа Алег Трусаў. – Аднак высяленне гэта не закрыцце. Так ці інакш мы зможам працаваць далей”.
Спробы высяліць арганізацыю прадпрымаліся і раней. Але тады камунальныя службы прапаноўвялі ТБМ пераехаць у іншае памяшканне. Гэтым разам такой прапановы не паступіла з-за дэфіцыту плошчаў у раёне. Зараз на Румянцава,13, сталым адрасе ТБМ зарэгістравана 2 газэты і 4 арганізацыі. Высяленне азначае таксама і ліквідацыю юрыдычных адрасоў, што створыць шэраг праблемаў у дзейнасці ТБМ.
Сёння кіраўніцтва арганізацыі плануюць сустрэцца з адміністрацыяй раёна, а таксама распачаць інфармацыйную кампанію падтрымкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international