Пад Брэстам здзейснены напад на актывістаў «Свінцовай варты»

2019 2019-08-14T13:27:53+0300 2019-08-14T13:30:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akb-press-tur-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэс-тур на прадпрыемстве Айпауэр. Фота: brestspring.com

Прэс-тур на прадпрыемстве Айпауэр. Фота: brestspring.com

Днём 14 жніўня невядомы мужчына збіў каля завода АКБ Марыю Галалюк. Дзянісу Малышэнка ён пашкодзіў машыну. Актывісты выклікалі міліцыю, ДАІ і хуткую. Пра гэта паведамляе "Брестская газета".

Алег Вялаў прыехаў на месца здарэння на дапамогу актывістам, што дзяжурылі каля завода. Ён распавёў, што днём 14 жніўня невядомы напаў на актывістку Марыю Галалюк і збіў яе. Акрамя таго, нападаючы пашкодзіў машыну іншаму актывісту – Дзянісу Малышэнка.

«На яе (Марыю – заўв. рэд.) было здзейснена абсалютна дзікі, неадэкватны напад. Чалавек напаў на машыну аднаго з дзяжурных, пачаў штурхаць нагамі. Потым адчыніў дзверы і спрабаваў распачаць бойку з кіроўцам. Потым ён звярнуўся (а наша дзяўчына ўсю гэтую справу здымала на відэа) і ўдарыў яе, мяркуючы па відэа, кулаком у твар. Потым пачаў далей збіваць, перакуліў яе на зямлю. Паводзіў сябе абсалютна неадэкватна», –распавёў Алег Вялаў.

Факт нападу актывістка паспела засняць на відэа.

Затым нападаючы сеў у машыну і з'ехаў. Актывісты выклікалі міліцыю, ДАІ і хуткую дапамогу.

Па словах Алега Вялава, нападаючага бачылі побач з заводам не раз, аднак хто ён такі, невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства