Берасцейскі галадоўнік працягвае судзіцца з працадаўцам

2019 2019-08-13T10:01:13+0300 2019-08-13T10:01:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vakulenko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Вакуленка ў судзе. Фота: "Берасцейская Вясна".

Сяргей Вакуленка ў судзе. Фота: "Берасцейская Вясна".

Другое судовае паседжанне па іску былога рабочага прадпрыемства «Дэльфа-Буг» Сяргея Вакуленкі прайшло ў судзе Маскоўскага раёна Берасця 12 жніўня. Паседжанне, якое вяла суддзя Таццяна Рэвуцкая, было непрацяглым па прычыне пашырэння Сяргеем Вакуленкам сваіх першапачатковых патрабаванняў.

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, да ўстанаўлення факта дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін ён дабавіў просьбу ўзнаўлення яго на працы, кажа Сяргей Вакуленка:

– Ёсць такая магчымасць аднаўлення на працы. І трэба гэтым правам скарыстацца. Я думаю, што будзе вырашана гэтае пытанне. Я спадзяюся, што справядлівасць пераможа.

Сяргей Вакуленка за тыдзень да звальнення аб’явіў сухую галадоўку. Гэтым адчайным крокам ён вырашыў выказаць сваю нязгоду з незаконным, на яго думку, звальненнем. Па словах Вакуленкі, яго звольнілі за прынцыповую пазіцыю па абароне сваіх працоўных правоў і правоў іншых рабочых. Суд працягнецца 19 жніўня а 10 гадзіне.




Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства