viasna on patreon

Мінюст адказаў Анісім наконт адмены смяротнага пакарання

2019 2019-08-12T15:05:05+0300 2019-08-12T15:05:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anisim19.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: belnaviny.by

Фота: belnaviny.by

На старонцы ў Facebook дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім размясціла адказ ад Міністэрства юстыцыі на пытанне аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, паведамляе "Народная Воля".

Дадзены законапраект Анісім адправіла на разгляд у Мінюст і МЗС яшчэ ў канцы ліпеня.

У ім ідзе гаворка пра тое, каб адмяніць смяротныя прысуды да поўнай адмены смяротнага пакарання, тым самым накіроўваючы асуджаных у калоніі для «пажыццёвікаў».

Мінюст адказаў і назваў гэтую прапанову "дыскусійным пытаннем", сказаўшы, што ў Палаце прадстаўнікоў ужо створана працоўная група па гэтай праблеме.

Намеснік міністра юстыцыі Сяргей Задзіркін ў адказе Алене Анісім падкрэсліў, што законы ў Беларусі прымаюцца згодна з каляндарным планам.

Дадзены план накіроўваецца прэзідэнту на разгляд не пазней за 1 верасня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства