Берасцейцы працягваюць пратэстныя акцыі

2019 2019-08-12T08:02:52+0300 2019-08-12T11:48:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berascie-2019-08-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пратэсты ў Берасці. Фота: "Берасцейская вясна".

Пратэсты ў Берасці. Фота: "Берасцейская вясна".

У мінулую нядзелю неабыякавыя берасцейцы ізноў нагадалі уладам, што не супакояцца, пакуль акумулятары завод не закрыюць. Яны ў чарговы раз сабраліся на плошчы перад аблвыканкамам, каб пратэстварваць супраць шкоднай вытворчасці.

Па інфармацыі "Берасцейскай вясны", экаактывіст Алег Вялаў выказаў перад прысутнымі думку, што час працуе на карысць пратэстуючых, бо акумулятарнае прадпрыемства спыненае, а грошы плаціць мусіць і работнікам і падаткі дзяржаве... Што набліжае ягоны эканамічны крах.

Не абышлося без "папярэджанняў" падобных на пагрозу "...будуць ідэнтыфікаваныя і пакараныя... " з боку міліцыі аб недапушчэнні парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Быў нагляд за пратэстуючымі з боку людзей у цывільным і відэфіксацыя. Усе гэтыя людзі ўжо даўно добра вядомыя кожнаму берасцейцу.

Прысутныя ўздымалі розныя пытанні: і выбары, і "табакеркі", і новыя метады ўладаў па ціску на экаактывістаў праз праверку ўмоў утрымання дзяцей экаактывістамі.

"Яны намагаюцца паставіць нашых дзяцей у сацыяльна небяспечнае становішча. Я сам прайшоў праз гэта!" - нагадаў прысутным экаактывіст Віталь Казак.

Многія пагадзіліся, што стаяць у баку ад грамадзкага жыцця нельга. Трэба адстойваць свае правы і інтарэсы, трэба вяртаць улады ў прававое поле, павярнуць іх да народа тварам...

Мірнае мерапрыемства скончылася традыцыйным шэсцем. Затрыманняў не было.

Тым часам, шэсць мітынгаў з 20 па 25 жніўня плануецца правесці на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы «Прыбужжа» ў вёсцы Тэльмы Брэсцкага раёна. Заяўкі на іх правядзенне былі пададзеныя ў Брэсцкі райвыканкам 9 жніўня. Па адным мітынгу 25 жніўня - на пляцоўцы перад Домам культуры ў гэтай жа вёсцы і ў СЭЗ «Брэст» побач з заводам, паведамляюць naviny.by са спасылкай на праваабаронцу Рамана Кісляка.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства