“ЭкаБрэст” спрабуе паўторна зарэгістравацца

2019 2019-08-06T14:32:01+0300 2019-08-09T13:23:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kisliak-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета

У Берасці актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, збіраюцца паўторна падаць дакументы на рэгістрацыю абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання "ЭкаБрэст”. Пра гэта паведаміў "Радыё Рацыя" праваабаронца Раман Кісляк.

"Пасля адмовы не забаронена паўторна звяртацца і адстойваць свае правы на экалогію, – адзначыў ён. – Зноў трэба правесці ўстаноўчы сход, павінна прысутнічаць не менш за 10 чалавек. Мы маем права падаць паўторна на рэгістрацыю і гэтым маем намер скарыстацца ў бліжэйшы час. Гэта дасць магчымасць дзейнічаць нашаму экалагічнаму праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню і больш эфектыўна прыходзіць да чыноўнікаў і прадстаўляцца грамадскасцю, а не проста актывістамі".

Як дадае Раман Кісляк, гэта дасць магчымасць стварыць шырокае, масавае грамадскае аб’яднанне, каб усе маглі далучацца да яго.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства