viasna on patreon

Галадоўнік з Берасця Сяргей Вакуленка праз суд адстойвае права на працу

2019 2019-08-06T08:14:50+0300 2019-08-09T13:23:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vakulenko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Вакуленка ў судзе. Фота: "Берасцейская Вясна".

Сяргей Вакуленка ў судзе. Фота: "Берасцейская Вясна".

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 5 жніўня прайшло першае паседжанне па грамадзянскім пазове актывіста Сяргея Вакуленкі да СП "Дэльфа-Буг". У знак пратэсту супраць непадаўжэння кантракту працадаўцам Вакуленка абвясціў галадоўку, якую трымаў 11 дзён.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, Сяргей Вакуленка падаў пазоў аб ліквідацыі дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін. Ён лічыць, што кіраўніцтва СП «Дэльфа-Буг» не падоўжыла з ім кантракт з-за таго, што ён мае актыўную грамадзянскую пазіцыю, за тое, што адстойвае перад працадаўцам свае правы і правы іншых работнікаў прадпрыемства.

Дыскрымінацыя выяўлялася ў тым, што яму за аднолькавы аб'ём работ яму аднаму плацілі менш чым іншым. Сяргей Вакуленка не мае на ў сваім пазове матэрыяльных момантаў: яго мэта даць урок працадаўцам, што тыя добрасумленна ставіліся да працоўнага класа.

Суддзя Таццяна Рэвуцкая задаволіла хадайніцтвы аб выкліку сведкаў і прадастаўленні патрэбных для разгляду справы дакументаў.  Другое пасяджэнне суда прызначанае  12 жніўня ў 11 гадзін.

Паводле Вакуленкі, за час галадоўкі ён страціў 10 кілаграм, сухую галадоўку спыніў праз 4 дні, калі прыйшлося выклікаць хуткую. Далей ён пачаў піць ваду. Пачувае сябе адносна нармальна.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства