viasna on patreon

«Валанцёрскі фэст 2019»: адкрыты прыём заявак 

2019 2019-07-31T08:07:40+0300 2019-07-31T11:24:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valancery-fest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае арганізацыі, ініцыятывы, крэатыўныя пляцоўкі i ўсiх, каму патрэбна валанцёрская дапамога, стаць часткай «Валанцёрскага фэсту 2019»!

24 жніўня 2019 года «Валанцёрскі фэст» збярэ адкрытых, амбiцыйных i неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагчы вам рабіць карысныя справы.

Як гэта будзе адбывацца:

арганізацыі/ініцыятывы/крэатыўныя пляцоўкі мусяць да 7 жніўня запоўніць анлайн-форму  і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе маюць патрэбу;

РАДА апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў і валанцёрак адмыслова для вас;

у дзень фэсту мы сустракаемся, знаёмімся, размяркоўваемся па арганізацыях і ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі;

пачынаем валанцёрыць!

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што арганiзацыi i iнiцыятывы будуць абiрацца па наступных крытэрыях:

магчымасць для валанцёраў і валанцёрак праявіць свае здольнасці (не толькі фізічная праца, але і творчая);

устойлiвасць працы з валанцёрамi і валанцёркамі ў арганiзацыi/iнiцыятыве;

магчымасць для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту застацца ў валанцёрская камандзе арганізацыі/ініцыятывы далей.

Па ўсіх пытаннях лістуйце на info@rada.fm ці тэлефануйце +375296347536 (Кацярына).


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства