viasna on patreon

Ярмошына прапанавала Лукашэнку правесці парламенцкія выбары 17 лістапада

2019 2019-07-30T11:52:45+0300 2019-07-30T12:19:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-belapan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына. Фота: naviny.by

Лідзія Ярмошына. Фота: naviny.by

Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала правесці выбары ў Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на БелТА

«Кіраўнік дзяржавы прапанаваў дапрацаваць нам гэтыя прапановы, улічыць думку мясцовых уладаў і да наступнага панядзелка (думаю, менавіта 5 жніўня пачнецца выбарчая кампанія) падаць ужо праекты ўказаў з канкрэтнымі датамі», — сказала Ярмошына.

19 красавіка ў штогадовым пасланні да беларускага народу і парлямэнту Аляксандар Лукашэнка прапанаваў правесці парламенцкія выбары 7 лістапада 2019 году. Прэзідэнцкія выбары ён прапанаваў правесці ў 2020 годзе.

На гэтую прапанову Лідзія Ярмошына двойчы прапаноўвала Лукашэнку правесці парламенцкія выбары сёлета 17 лістапада, бо гэта «больш зручна», а 7 лістапада — хоць дата не «сакральная», але выбары на Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі — кепская ідэя.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства