Міліцыя абшукала баранавіцкага актывіста

2019 2019-07-15T12:18:47+0300 2019-07-30T12:03:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk_rygor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык. Фота з сайта www.racyja.com

Рыгор Грык. Фота з сайта www.racyja.com

Як перадае Радыё Рацыя, баранавіцкая міліцыя сочыць за Рыгорам Грыкам, каб не даць яму прадаць свой легендарны плакат з надпісам "Нет обнищанию народа".

Быў абшуканы і сябра Грыка Аляксандр Швед, які прыехаў на рынак купіць бульбы:

– Сустрэў свайго сябра Рыгора Грыка. Мы з ім паразмаўлялі, да нас падышлі міліцыянты, яны сказалі, каб мы паказалі, што мы нясем у нашых заплечніках. Гэта трохі нас знервавала, бо на якой падставе мы павінны ім паказваць. Яны сказалі, што мы магчыма нясем нейкія выбуховыя сродкі і г. д. Я без словаў паказаў, а Рыгор паказаў міліцыянтам Канстытуцыю і сказаў, што яны парушаюць Канстытуцыю, абшукваючы яго.

Аляксандр Швед. Фота з сайта www.racyja.com
Аляксандр Швед. Фота з сайта www.racyja.com

Як аказалася, міліцыянтаў, што рыліся ў заплечніку Грыка, цікавіў плакат, а не выбухоўка. Здымаць на відэа свае дзеянні яны не дазвалялі.

Паводле сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Аляксандра Вайцешыка, ганяцца за плакатам пад выглядам праверкі на прадмет выбухоўкі проста смешна, а забарона здымаць свае дзеянні – незаконна.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства