viasna on patreon

Выстава лістоў палітвязняў «Ліст у клетачку» ў дзень нараджэння Алега Сянцова

2019 2019-07-10T11:47:09+0300 2019-07-11T11:25:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vystava_web.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 і 14 ліпеня ў Мінску пройдуць мерапрыемствы салідарнасці, прымеркаваныя да дня нараджэння ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова. Ужо больш за пяць гадоў ён сядзіць у расійскай калоніі і прызнаны палітычным зняволеным многімі праваабарончымі арганізацыямі свету. Алег Сянцоў стаў нейкім сімвалам усіх украінцаў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ў Расіі. Але сам ён заўсёды настойваў - не забывайце астатніх палітвязняў. У дзень нараджэння Алега, арганізатары мерапрыемства хочуць пагаварыць не толькі і не столькі пра яго, але выкарыстаць гэтую нагоду для падтрымкі ўсіх несправядліва асуджаных у Расіі і Беларусі.

13 ліпеня ў 18:00 у прасторы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) адкрыецца выстава аднаго дня «Ліст у клетачку». На выставе можна будзе пачытаць лісты былых і цяперашніх палітвязняў, даведацца больш аб іх справах, а таксама напісаць ім ліст або паштоўку. А 19.00 адбудзецца дыскусія былых палітвязняў Паўла Вінаградава і Марыі Алёхінай пра жыццё і падтрымку ў няволі.

Павел Вінаградаў - беларускі актывіст, яго затрымлівалі 19 раз. Усяго Вінаградаў адбыў за кратамі Акрэсціна больш за 200 дзён.

Марыя Алёхіна, былая ўдзельніца Pussy Riot. У 2012 была асуджаная на два гады за панк-малебен у царкве.

14 ліпеня ў прасторы Другі паверх (пр. Машэрава, 9, корп. 8, другі паверх) арганізатары прапануюць паглядзець дакументальны фільм, зняты ўкраінскімі журналістамі hromadske.ua «Этапам праз паў-зямлі». Пасля фільма адбудзецца невялікая дыскусія і аповед пра тое, як пісаць лісты палітвязням. На мерапрыемстве таксама можна будзе падпісаць ліст або паштоўку і набыць кніжкі Алега Сянцова.

Арганізатары мерапрыемства: валанцёрская служба "Вясны", валанцёрскі праект «РосУзник», Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь у партнёрстве з беларускім ПЭН-цэнтрам.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства