Праваабаронцы прэзентавалі ўнікальную фотавыставу пра Курапаты. Вялікі фотарэпартаж Фота

2019 2019-07-10T11:46:59+0300 2019-07-11T11:24:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kyrapaty_vystava_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 9 ліпеня была прэзентаваная ўнікальная фотавыстава “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты”. У аснову выставы  былі пакладзеныя працы вядомага беларускага фатографа Уладзіміра Сапагова. Арганізатарамі і ўкладальнікамі фотавыставы выступілі Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці.

kyrapaty_vystava_14.jpg
Старшыня Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч разглядае выставу

На пляцоўцы сабралася каля паўсотні чалавек, каб убачыць унікальныя гістарычныя фотаздымкі. Сярод іх таксама — вядомыя абаронцы Курапатаў.

kyrapaty_vystava_19.jpg
Абаронцы Курапатаў (Вольга Нікалайчык, Ніна Багінская, Іларыён Трусаў) і мастак Алесь Марачкін на фотавыставе

На жаль, арыгіналы фотаздымкаў не захаваліся. Архіў фотамастака пакуль алічбаваны часткова. Але і гэтую частку атрымалася захаваць цудам. Калі Уладзімір Сапагоў памёр ад інсульту ў 2012 годзе, усе фотаздымкі былі выкінутыя на сметнік, але яго сябрам удалося выратаваць калекцыю негатываў.

Імпрэза на “Тэрыторыі правоў” адкрылася вершам пісьменніка Анатоля Сыса “Адпусціце мяне, Курапаты”. Ён з’яўляўся адным з удзельнікаў Таварыства маладых літаратараў "Тутэйшыя", якія і падалі заяўку на першы масавы мітынг у Беларусі “Дзяды-88”.

kyrapaty_vystava_8.jpg
Наведвальнікі імпрэзы падчас адкрыцця фотавыставы

Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі адзначыў, што менавіта ў той перыяд быў зроблены моцны штуршок для стварэння дэмакратычнага руху Беларусі. Незадоўга да “Дзядоў” былі ўтвораныя арганізацыя “Мартыралог Беларусі” і аргкамітэт Беларускага народнага фронту.

“Незалежнасць не ўпала проста так беларусам, як многія кажуць. Змаганне пачалося ў 80-х гадах”, — адзначыў Бяляцкі.  

Старшыня “Вясны” ўзгадаў і правядзенне першага шэсця ў Курапатах “Дзяды-88”, як аднаго з самых масавых мірных мітынгаў на прасторы тагачаснага СССР. Але ён быў жорстка разагнаны ўладамі — з выкарыстаннем спецтэхнікі. Самога Алеся тады хутка затрымалі.

kyrapaty_vystava_1.jpg
Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі на адкрыцці фотавыставы

“Курапаты — моцны ўдар па той уладзе. У 1988-м годзе беларусы ўпершыню за 70 гадоў кінулі выклік уладзе”, — узгадвае Алесь Бяляцкі.

На выставе можна ўбачыць фотаздымкі першага крыжа ў Курапатах — Крыжа Пакуты, які захаваўся там і дагэтуль.

“Ён быў сімвалам пэўнай маральнай перамогі і памяці бязвінна расстралянных людзей”.

Вядома, што гэтае супрацьстаянне працягваецца і сёння. Нашая выстава нечакана атрымала сучасны працяг. Тое, што адбываецца ў апошнія месяцы, нагадвае, наколькі гэта для ўсіх беларусаў святое месца”.

kyrapaty_vystava_4.jpg
Алесь Бяляцкі падчас выступу на імпрэзе

Падчас адкрыцця выставы выступіла і старшыня Цэнтра даследванняў грамадзянскай супольнасці Паліна Сцепаненка, якая таксама ўзгадала падзеі 1988 года, у прыватнасці эксгумацыю ў Курапатах, на якой яна была асабіста.

kyrapaty_vystava_16.jpg
Старшыня Цэнтра даследванняў грамадзянскай супольнасці Паліна Сцепаненка

На выставу былі запрошаныя людзі, якія з’яўляліся сведкамі тых падзеяў. Выступалі падчас імпрэзы вядомы мастак Алесь Марачкін, праваабаронца Валер Шчукін.

kyrapaty_vystava_5.jpg
Мастак Алесь Марачкін распавядае пра падзеі тых гадоў
kyrapaty_vystava_13.jpg
Праваабаронца Валер Шчукін

Нібы сышоўшы з фатаграфіі Сапагова, выступіў Зміцер Марчук. На чорна-белым фотаздымке ён на мітынге 20-гадовы хлопчык з павязкай на галаве побач з Зянонам Пазняком.

kyrapaty_vystava_2.jpg
Зміцер Марчук знайшоў сябе на фотаздымку Сапагова 20-гадовым хлопцам

Адзначыў на імпрэзе юрыдычныя акалічнасці Курапатаў юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка. Ён распавёў, як год таму накіроўваў запыт у пракуратуру адносна эксгуміраваных парэшткаў з Курапатаў, але ведамства праігнаравала яго зварот.

Фотавыставу “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты” можна наведаць на "Тэрыторыі правоў" па адрасе:
г. Мінск, вул. Ложынская,16, памяшканне 404 (ст. метро "Уручча")
kyrapaty_vystava_12.jpg
Фотавыстава Уладзіміра Сапагова “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты”
kyrapaty_vystava_10.jpg
Вядомыя абаронцы Курапатаў Дзяніс Урбановіч і Іларыён Трусаў падчас імпрэзы
kyrapaty_vystava_6.jpg
Актывістка Наталля Гарачка-Басалыга вядзе відэатрансляцыю з выставы
kyrapaty_vystava_17.jpg
Актывістка Вольга Нікалайчык і сябра "Вясны" Алена Лапцёнак падчас імпрэзы
kyrapaty_vystava_11.jpg
Вядомая абаронца Курапатаў Ніна Багінская разглядае фотаздымкі Уладзіміра Сапагова
kyrapaty_vystava_18.jpg
Актывіст Максім Вінярскі пры наведванні фотавыставы
kyrapaty_vystava_3.jpg
Паліна Сцепаненка падчас прагляду роліка пра Курапаты
kyrapaty_vystava_15.jpg
Рэжысёр Алег Дашкевіч і праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч падчас імпрэзы
Зміцер Марчук адкрывае фотавыставу Уладзіміра Сапагова
Зміцер Марчук адкрывае фотавыставу Уладзіміра Сапагова

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Партнёрства

Сяброўства