ЗА “НЯ ТУЮ ПРАЎДУ” ЖУРНАЛІСТЦЫ Ірыне Макавецкай ПАГРАЖАЮЦЬ СЬМЕРЦЮ (Радыё Рацыя)

2004 2004-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналістка з Гомелю Ірына Макавецкая, вядомая сваімі публікацыямі ў “Белорусской деловой газете”, сутыкнулася зь, мякка кажучы, незвычайнай рэакцыяй на свае артыкулы. Нехта невядомы пагражаў журналістцы па тэлефоне. Вось што паведаміла Ірына Макавецкая.
І. М.: - Ён мне патэлефанаваў у ноч на 11 студзеня. Тэлефанаваў 4 разы. Сутнасьць зводзілася да таго, што я пішу ня тую праўду, што я “нюх страціла”, што я не спадабалася некаторым людзям з-за сваёй апошняй публікацыі, якая была прысьвечаная асобе Сяргея Сідорскага й была прымеркаваная яго прызначэньню прэм’ер-міністрам. Ён сказаў, што мне трэба зьехаць з гэтай краіны альбо кінуць журналісцкую дзейнасьць, інакш мяне пахаваюць.
Паводле словаў Макавецкай, суразмоўца падводзіў палітычную падаплёку пад яе артыкулы.
І.М : - Ён сказаў, што ўсё роўна будзе рэфэрэндум, што народ любіць прэзыдэнта й прэзыдэнт застанецца на трэці тэрмін, а мы ў чарговы раз прайграем. Яшчэ ён назваў імя аднаго менскага журналіста й сказаў, што ім атрымалася яго заразіць адной небясьпечнай хваробай, а вось Макавецкая пакуль што здаровая.
Я напісала заяву ў міліцыю, у мяне яе прынялі, я дала таксама тлумачэньні сьледчаму. Гэты чалавек казаў ня толькі пра тую публікацыю. Я яшчэ пісала пра грошы. Гэты матэр’ял тычыўся вінаробнага заводу фірмы “БСТ”. У гэтым скандале актыўную пазыцыю займаюць супрацоўнікі Гомельскага ўпраўленьня КДБ, там яўна прасочваецца іх зацікаўленасьць у пэўным разьвіцьці сытуацыі. Я ўчора дала паказаньні: я мяркую, што супрацоўнікі КДБ могуць мець да гэтага дачыненьне. (Радыё Рацыя)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international