Бацька Змітра Паліенкі: Зараз сыну патрэбна маральная падтрымка

2019 2019-06-24T09:38:07+0300 2019-06-24T09:38:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palienka_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна"

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна"

Аляксандр Паліенка, бацька былога палітвязня Змітра Паліенкі, які зараз знаходзіцца ў СІЗА пад следствам, распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як нялёгка зараз даводзіцца сям’і.

“Зараз, безумоўна, сыну вельмі важная маральная падтрымка з волі”, – кажа Аляксандр Мікалаевіч.

Нагадаем, што экс-палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Зараз актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў СІЗА-1.

“Апошні раз бачыў сына ў сакавіку, – кажа Аляксандр Паліенка. – Спатканняў з ім не было, таксама і не лістуемся. У асноўным сувязь трымаем праз адваката, але той таксама пад падпіскай аб неразгалошванні, таму ўсяго сказаць не можа”.

Аляксандр Мікалаевіч адзначае, што для сям’і зараз вельмі складаны момант.

“Здаецца, толькі нядаўна Зміцер выйшаў з калоніі, пачаў, можна сказаць, новае жыццё, зарэгістраваўся рамеснікам, і тут – такая справа, – дадае суразмоўца. – Адразу было бачна, што сілавікі ўсё роўна не пакінуць яго ў спакоі. Прымушалі хадзіць на лекцыі ў міліцыю, хаця да многіх іншых, хто выйшаў з калоніі, гэтая норма не прымянялася. Выпісвалі штрафы.

Адназначна, што такая ўвага была перш за ўсё праз яго грамадскую дзейнасць і сувязь з анархісцкім рухам. Але, мне падаецца, у такой сітуацыі, тым больш трэба быць больш пільным і падрыхтаваным да таго, што могуць учыніць правакацыю.

Безумоўна, складана пра ўсё гэта казаць, зараз я нават і не ведаю, які судовы вырак чакае сына. Адно ведаю дакладна – яму зараз вельмі патрэбна маральная падтрымка. Таму, калі ў каго ёсць такая магчымасць, напішыце Змітру некалькі добрых слоў. Ужо будзе лягчэй”.

***

Напісаць Змітру Паліенку можна па адрасе:

Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч

вул. Валадарскага 2, СІЗА-1

220030

Мінск, Беларусь

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства