Міколу Дзядка ізноў даглядалі на мяжы

2019 2019-06-22T16:50:55+0300 2019-06-22T16:57:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikola_dziadok2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Раніцай 22 чэрвеня пры вяртанні ў Беларусь анархіста Міколу Дзядка знялі з аўтобуса беларускія памежнікі. Яго суправадзілі на мытны дагляд, дзе праглядзелі ўсе ягоныя асабістыя рэчы, у тым ліку кнігі і брашуры. 

Падставай для дагляду стала нібыта "выбарачная праверка". Пасля праверкі Міколу Дзядка пасадзілі на іншы аўтобус. 

Нагадаем, за два тыдні да гэтага Міколу Дзядка здымалі з аўтобуса беларускія памежнікі, калі ён ехаў у бок Вільні. Нагодай для “спецправеркі”, якую агучыў памежнік, стала падазрэнне, што дакумент нібыта “мае прыкметы падробкі”. 

"Усё кажа пра тое, што існуюць нейкія адмысловыя спісы на "праверку" на ў'езд і на выезд. У іх трапляюць усе сацыяльна актыўныя грамадзяне, ад анархістаў да праваабаронцаў. Аднак наяўнасць у спісе не азначае, што чалавека будуць "трэсці" кожны раз.

Падаецца, што спісы "актывізуюцца" перад нейкімі ключавымі здарэннямі, тыпу выбараў, Еўрапейскіх гульняў і г.д. Але могуць чалавека "прашманаць" і незалежна ад такіх падзеяў, "рандомна". То бок да канца не зразумела, калі чалавека са спіса шманаюць, а калі - не", - адзначыў тады актывіст.

Мікола Дзядок лічыць, што зняцце з аўтобуса – гэта яшчэ адзін від псіхалагічнага ціску па замове ГУБАЗіКа.

“Патрапіўшы ў гэтыя спісы, будзеш у іх ужо назаўжды”. Як даглядаюць актывістаў на мяжы

Усё часцей можна пачуць пра выпадкі затрыманняў актывістаў, палітыкаў, журналістаў, праваабаронцаў на беларускай мяжы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства